У Беларусі змянілі правілы правядзення ЭКА
![З'явіліся новыя абмежаванні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/hands-1850223_1280.jpg.webp?itok=q9BMS4bM)
З'явіліся новыя абмежаванні / pixabay.com
У Беларусі змянілі правілы правядзення ЭКА. Перад ім пацыенту неабходна будзе прайсці кансультацыю ўрача-псіхіятра і нарколага (даведка будзе лічыцца сапраўднай на працягу года). Мінздароўя ўнесла змены ў закон "Аб пытаннях прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій".
Сярод супрацьпаказанняў да правядзення штучнага апладнення дадалі атлусценне 2-й ступені (і больш), а таксама наяўнасць трансплантаваных органаў і тканак. Калі жанчына ВІЧ-інфікаваная, ЭКА ёй ужо не зробяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.