У Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва — на традыцыйныя 2 капейкі. Гэта анансаваў "Белнафтахім".

Ад 28 чэрвеня цэны за літр будуць наступныя:

АІ-92 — 2,36 рубля;

АІ-95 — 2,46 рубля;

АІ-98 – 2,68 рубля;

дызельнае паліва — 2,46 рубля.

Ад пачатку 2022 года гэта ўжо 18-е павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва ў Беларусі.

Папярэдняе падаражанне адбылося 21 чэрвеня. Раней "Белнафтахім" тлумачыў прычыны, апошнім часам тлумачэнняў ужо няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі