У Беларусі знялі забарону на гандаль піратэхнікай, але не ўсёй
Забарона піратэхнікі ў Беларусі / БелТА
У Беларусі зноў дазволілі гандаль піратэхнікай. Савет міністраў падпісаў адпаведную пастанову.
Цяпер дазволены аптовы і рознічны гандаль толькі піратэхнічнымі вырабамі бытавога прызначэння I класа небяспекі: бенгальскія агні (свечкі); хлапушкі; тортовые свечкі (фантаны халоднага агню).
Таксама знялі забарону на гандаль піратэхнічнымі вырабамі тэхнічнага прызначэння для розных арганізацый — поўны спіс указаны ў пастанове.
12 жніўня, на фоне масавых пратэстаў, у Беларусі была ўведзеная забарона на гандаль піратэхнікай. Афіцыйная прычына забароны: "забеспячэнне бяспекі пакупнікоў і абароны іх інтарэсаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.