У беларускі, якая вярталася з Германіі, мытнікі знайшлі буйную суму валюты

У беларускі, якая вярталася з Германіі, мытнікі знайшлі буйную суму валюты

У беларускі, якая вярталася з Германіі на цягніку “Парыж — Масква”, мытнікі знайшлі буйную суму валюты. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Брэст-Цэнтральны”. Жанчына паказала мытніку 7,4 тысячы еўра, а ў яе рэчах знайшлі яшчэ 10,8 тысячы еўра. Атрымалася, што беларуска перавысіла на 9760 еўра суму дазволеных грашовых сродкаў, якія можна правозіць праз мяжу без дэкларавання. Гэтыя грошы ў яе забралі да рашэння суда, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі