У беларускіх калоніях сядзяць 140 непаўналетніх
Беларускія суды імкнуцца не караць падсудных пазбаўленнем волі, заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня"
"Пазбаўленне волі ў структуры крымінальнага пакарання складае ў дарослых асуджаных 22 адсоткі, а ў непаўналетніх — толькі 10 адсоткаў", — паведамляе ён.
Пры гэтым ён лічыць колькасць непаўналетніх за кратамі параўнаўча невялікай. "Вось часта кажуць нібыта пра велізарную колькасць непаўналетніх у калоніях, на самой жа справе іх 140 чалавек. Згодна з міжнароднымі нормамі, гэта нармальная сітуацыя. Так што беларускі суд далёка не самы суровы", — падкрэслівае Сукала.
Юрыст кажа, што за апошнія 10 гадоў узровень злачыннасці ў Беларусі знізіўся, таму можна "плаўна змякчаць санкцыі".
Старшыня Вярхоўнага суда адзначае пры гэтым, што ў Беларусі высокі ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці — больш за 30%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.