У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці

Змена ў школьнікаў пачынаецца а 9-й гадзіне раніцы 

Змена ў школьнікаў пачынаецца а 9-й гадзіне раніцы  / gztzara.by

У Бешанковічах паказалі, як летам працуюць дзеці. Для іх у СШ № 2 арганізавалі 15-дзённы "лагер працы і адпачынку". Яго наведваюць 12 васьмікласнікаў. Мясцовая раённая газета піша, што ў хлопчыкаў і дзяўчынак "ёсць выдатная магчымасць не толькі аздаравіцца, але і трохі зарабіць, атрымаць першы працоўны вопыт".

Дзеці працуюць на прыватным вытворча-гандлёвым унітарным прадпрыемстве, якое вырабляе "экалагічна чыстую ўпакоўку з драўніны" (з асінавага і бярозавага шпону) і раней прадавала яе ў краіны ЕС. Змена ў школьнікаў у цэху пачынаецца а 9-й гадзіне раніцы і працягваецца да 13:00. "Выканаўшы працоўныя абавязкі, васьмікласнікі вяртаюцца на абед, пасля якога з імі праводзяцца розныя мерапрыемствы выхаваўчага характару, у тым ліку спартыўнай, патрыятычнай і інтэлектуальнай накіраванасці", — адзначае газета "Зара".

У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці
У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці
У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці
У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці
У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці
У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці
У Бешанковічах паказалі, як летам у цэху працуюць дзеці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі