У Браславе на 15 сутак арыштавалі за "экстрэмізм" кіраўніка мясцовага АСВОДа

Аляксей Бузо падчас сустрэчы са школьнікамі, 2023 год

Аляксей Бузо падчас сустрэчы са школьнікамі, 2023 год / vk.com

У Браславе на 15 сутак арыштавалі за "экстрэмізм" кіраўніка мясцовага АСВОДа Аляксея Бузо. Суд прызнаў яго вінаватым у захоўванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (за падпіскі ў "Аднакласніках"). Мабільны тэлефон канфіскавалі, паведамляе тг-канал "Витебск, я гуляю".

У апошнія гады Браслаў перажыў некалькі хваляў "зачыстак". У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры прайшлі масавыя звальненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі