У Браславе ўзаралі футбольнае поле на гарадскім стадыёне (фота)

У Браславе ўзаралі футбольнае поле на гарадскім стадыёне (фота)

Гарадскі стадыён у Браславе ўзаралі, піша мясцовая газета "Браслаўская звязда".  

Як патлумачыў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Астаноўка, натуральнае пакрыццё футбольнага поля стала непрыдатным і запатрабавала аднаўлення. Замена пакрыцця на футбольным полі — першы крок у капітальным рамонце з мадэрнізацыяй стадыёна. 

Паведамляецца, што для заняткаў пляцоўка не будзе даступная як мінімум да верасня 2019 года.

А ў наступным годзе менавіта на гэтым стадыёне будуць адзначацца абласныя "Дажынкі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі