У Брэсце абралі 26 дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум
Сход па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі еўрапейскі форум адбыўся 27 верасня ў Брэсце. Як паведамляе БелаПАН, у сходзе прынялі ўдзел больш за 50 чалавек — мясцовыя актывісты руху "За Свабоду", партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая яшчэ ствараецца, міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт", Вольнага прафсаюзу Беларускага, Партыі БНФ і іншых дэмакратычных арганізацый рэгіёна.
Перад удзельнікамі выступілі лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец. Яны распавялі пра мэты і задачы Беларускага еўрапейскага форума, далі сваю ацэнку палітычнай сітуацыі ў краіне і адказалі на пытанні.
Дэлегатамі на форум шляхам адкрытага галасавання па папярэдне ўзгодненым спісе абраныя 26 чалавек. На сёння аналагічныя сходы прайшлі ўжо ў шасці гарадах вобласці — Баранавічах, Камянцы, Белаазёрску, Пружанах, Маларыце і Брэсце. Агульны лік абраных на іх дэлегатаў — 83.
Нагадаем, што Беларускі еўрапейскі форум запланаваны на 14 лістапада.