У Брэсце аштрафавалі маці беларускага добраахвотніка, які ваюе ва Украіне

Іна Калацкая і Ціхан Клюкач / t.me/viasna_brest/

Іна Калацкая і Ціхан Клюкач / t.me/viasna_brest/

У Брэсце аштрафавалі Іну Калацкую, маці беларускага добраахвотніка і былога палітвязня Ціхана Клюкача, які ваюе ва Украіне. Суд адбыўся ў аўторак. Жанчыну прызналі вінаватай у "непадпарадкаванні службовай асобе", паведамляюць праваабаронцы.

Пра затрыманне 45-гадовай Калацкай стала вядома 15 жніўня. Яе нібыта судзілі па адміністрацыйным артыкуле і адправілі на суткі ў брэсцкі ІЧУ.

Ціхан Клюкач адседзеў у РБ паўтара года ў калоніі за ўдзел у пратэстах 2020-га. Пасля вызвалення ён з'ехаў ва Украіну і далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваюцць супраць расійскіх акупантаў.

Сілавікі РБ неаднаразова затрымлівалі сваякоў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Некаторыя з іх былі асуджаныя. Рэпрэсіі супраць сваякоў выкарыстоўваюцца для ціску на байцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі