У Брэсце асуджаны вясковец, які вывез у багажніку дзяўчыну і збіў яе бітай
У Брэсце асуджаны 29-гадовы жыхар вёскі Дзівін Кобрынскага раёна Яўген Канавальчук, які вывез з горада ў багажніку аўтамабіля дзяўчыну і збіў яе бітай. Здарэнне адбылося раніцай 30 верасня мінулага года. Выпадковы сведка, дворнік, паведаміў у міліцыю, што бачыў у двары аднаго з дамоў выкраданне дзяўчыны, якую малады чалавек паклаў у багажнік Volkswagen Jetta. Ён стаў перад машынай, але кіроўцу гэта не спыніла — ён з'ехаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.