У Брэсце да консульства Польшчы прыйшлі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі

У Брэсце да консульства Польшчы прыйшлі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі

Раніцай 12 сакавіка ў Брэсце да консульства Польшчы прыйшлі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі. Іх было каля 20 чалавек. Акрамя сцягоў, яны трымалі расцяжку "За Беларусь!" і два невялікія плакаты, паведамляе тэлеграм-канал @vybory_smotri.

Са зместу плакатаў вынікае, што ўдзельнікі пікета ("неабыякавыя грамадзяне") пратэстуюць супраць рэабілітацыі ваенных злачынцаў.

Пікет здымала тэлекамера — сюжэт можна будзе пабачыць на дзяржаўных тэлеканалах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі