На высылку з Беларусі дыпламатаў Варшава можа даць "адэкватны адказ"

На высылку з Беларусі дыпламатаў Варшава можа даць "адэкватны адказ"

МЗС Польшчы "пакідае за сабой права на адэкватны адказ". Так пракаментаваў у Twitter прапанову МЗС Беларусі пакінуць нашу краіну кіраўніку і консулу Генконсульства Польшчы ў Гродне намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

Калі 9 сакавіка МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Брэсце пакінуць нашу краіну, у  адказ на гэта Польшча аб'явіла пра высылку беларускага дыпламата. Аднак афіцыйны Мінск успрыняў гэтую высылку як "празмерны, асіметрычны і дэструктыўны адказ Польшчы". Пры гэтым рашэнне ўладаў Беларусі аб высылцы польскага консула ў Брэсце называецца правамоцным і матываваным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі