Яшчэ двум польскім дыпламатам прапанавана пакінуць Беларусь
МЗС Беларусі прапанавала пакінуць нашу краіну кіраўніку і консулу Генконсульства Польшчы ў Гродне на працягу 48 гадзін. 11 сакавіка ў беларускае знешнепалітычнае ведамства выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Яму паведамілі, што афіцыйны Мінск успрыняў высылку беларускага дыпламата як "празмерны, асіметрычны і дэструктыўны адказ Польшчы". У той жа час рашэнне ўладаў Беларусі аб высылцы польскага консула ў Брэсце называецца правамоцным і матываваным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.