У Брэсце для Ўсебеларускай дыктоўкі ўзялі паэму Някляева
У Брэсце беларуская дыктоўка на Дзень роднай мовы аб'яднала мясцовых актывістаў левых сілаў.
Дыктоўку пісалі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Свабоднага прафсаюза Беларускага і партыі “Справядлівы свет”.
Тэкст дыктоўкі ў Брэсце адрозніваўся ад таго, што прапанавала Таварыства беларускай мовы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў.
Лаўзарэнкаў: "Пісалі “Паланэз” Някляева. Кантроль ажыццяўляла настаўніца Ганна Канюс. Адзнакі не выстаўляліся. Прынцыпова нам было, што тэкст узяты з апошняй кнігі Уладзіміра Някляева, укладзенай ім ужо ў якасці кандыдата ў прэзідэнты".