У Брэсце гарэў інтэрнат: выратаваны пяць чалавек, у тым ліку дзіця

З будынка, дзе адбыўся пажар, былі эвакуяваныя 53 чалавекі / brestcity.com
З будынка, дзе адбыўся пажар, былі эвакуяваныя 53 чалавекі / brestcity.com

Напярэдадні ўвечары ў Брэсце гарэў інтэрнат. Званок ратавальнікам паступіў каля 20 гадзін. Той, хто тэлефанаваў паведаміў, што ў адным з пакояў —  пажар, распавялі ў рэгіянальным упраўленні МНС.

У МНС таксама адзначылі, што былі выратаваны пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця. Яны былі ў пакоях побач з памяшканнем, дзе ўспыхнуў пажар. Больш за паўсотні чалавек прыйшлося эвакуіраваць.

Агонь знішчыў мэблю і ўнутраная аздабленне. Пашкоджаны сцены і столь у падпаленым пакоі.

Рэгіянальнае выданне brestcity.com публікавала здымкі з месца здарэння. Адзначала, што праезд ля будынка, дзе ўспыхнуў пажар, невялікі. Да пяціпавярхоўкі прыязджалі адразу некалькі машын МНС і хуткая дапамога.

Што стала прычынай надзвычайнага здарэння, пакуль невядома. Абставіны высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі