У Брэсце міліцыянты падчас Марша Справядлівасці стралялі ў паветра
Скрыншот з відэа
У Брэсце міліцыянты падчас Марша Справядлівасці стралялі ў паветра. Тут удзень 20 верасня адбыліся жорсткія сутычкі сілавікоў і пратэстоўцаў.
У пэўны момант шэсця ў шэрагі "людзей у чорным" у адказ на іх дзеянні паляцелі бутэлькі. Тады яны сталі затрымліваць пратэстоўцаў яшчэ больш жорстка. А адзін з міліцыянтаў зрабіў папераджальны стрэл у паветра — у той момант яго калегі навокал праводзілі затрыманні.
На відэа трапіў момант стрэлу. Таксама чуваць, як міліцыянт перазаражае зброю.
Агулам у Брэсце 20 верасня былі затрыманыя дзясяткі чалавек. Каб абараніцца, яны станавіліся ў сцэпкі. Тады міліцыянты ўжывалі супраць іх пярцоўку з газавых балончыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.