У Брэсце на стэндзе паблыталі фота ідэолага і журналіста “Белсата”

У Брэсце на стэндзе паблыталі фота ідэолага і журналіста “Белсата”

У Брэсце на стэндзе ў кінатэатры “Беларусь” паблыталі фота намесніка старшыні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы мясцовага аблвыканкама Вадзіма Ляўковіча і журналіста “Белсата” Алеся Леўчука. На стэндзе змешчаныя здымкі чыноўнікаў — кіраўнікоў Брэсцкіх аблвыканкама і гарвыканкама, ідэолагаў. Пад фота журналіста Ляўчука напісана, што гэта… Вадзім Мікалаевіч Ляўковіч, першы намеснік начальніка ўпраўлення.

Можна меркаваць, што стваральнікі стэнда фота шукалі праз Google, адзін з матэрыялаў пра ідэолага якраз праілюстраваны здымкам журналіста: “Брэст: кіраўнік ідэалагічнага аддзела аблвыканкама спрабаваў перашкодзіць працы журналістаў”. Ідэолаг Ляўковіч замінаў Ляўчуку выконваць свае прафесійныя абавязкі ў 2015 годзе — перашкаджаў здымаць сюжэт. “Магчыма, людзі, што рабілі стэнд, не ўмеюць карыстацца інтэрнэтам, таму выйшла такая памылка”, — цытуе словы журналіста belsat.eu.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі