У Брэсце суддзя спыніў справу аб адзенні БЧБ-колераў на балконе

У Брэсце суддзя спыніў справу аб адзенні БЧБ-колераў на балконе

У Брэсце суддзя спыніў справу аб адзенні БЧБ-колераў на балконе. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna_brest, на жанчыну быў складзены пратакол пра "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". І 28 чэрвеня яе адміністрацыйную справу ў Ленінскім судзе Брэста разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук. Па словах жанчыны, у траўні яна развесіла сушыцца бялізну і не звярнула ўвагу на спалучэнне белага і чырвонага колераў. Аднак міліцыянеры ўвагу звярнулі і склалі пратакол. Жанчыну не затрымлівалі, але праверылі яе тэлефон. Нічога "пратэстнага" там не знайшлі.

Суддзя Семянчук пастанавіў адміністрацыйны працэс спыніць. Рэдкі выпадак для сённяшняй Беларусі. Звычайна за такое "парушэнне" даюць арышт ці штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі