У Брэсце ўсталююць яшчэ адзін помнік ахвярам Халакосту

У Брэсце ўсталююць помнік на месцы перазахавання парэшткаў болей за 300 габрэяў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Як паведаміў БелаПАН старшыня Брэсцкай гарадской габрэйскай грамадскай арганізацыі “Брыск” Барыс Брук, помнік усталююць на “Паўночных” могілках, дзе ў лістападзе 2010 года ў брацкай магіле былі пахаваныя парэшткі ахвяраў Халакосту.

Па словах Брука, гэта будзе гранітная стэла з помным надпісам на іўрыце, беларускай і англійскай мовах. Эскіз помніка распрацаваны ў Мінску ў творчай майстэрні пры Саюзе габрэйскіх грамадскіх арганізацыяў і абшчынаў. Плануецца, што помнік будзе адчынены 22 чэрвеня, у дзень 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі