У Брэсце за кветкі, прынесеныя да помніка Тарасу Шаўчэнку, далі 15 сутак арышту
У Брэсце за кветкі, прынесеныя да помніка Тарасу Шаўчэнку, далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. За краты адправілі мясцовага актывіста Алега Вялава. Такое рашэнне 23 сакавіка вынес суддзя Ленінскага суда Дзмітрый Куроўскі. Афіцыйна Вялаў пакараны за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".
Да помніка Шаўчэнку жыхары Брэста прыйшлі 8 сакавіка, напярэдадні дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры. Аднак міліцыянеры прапанавалі прыйсці на наступны дзень. Алег Вялаў, у якога былі кветкі, быў затрыманы. Трое сутак ён правёў за кратамі. У далейшым яго адміністрацыйную справу міліцыя "дапрацоўвала", а суд пераносіўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.