У Брэсце за "здраду дзяржаве" судзяць мужа і жонку з Баранавічаў

558 авіяцыйны рамонтны завод

558 авіяцыйны рамонтны завод / 558arp.by

У Брэсце за здраду дзяржаве судзяць мужа і жонку з Баранавічаў. Працэс пачаўся 24 кастрычніка, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Уладзіслава і Таццяну Кашчэевых абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Імаверна, абое знаходзяцца пад вартай, бо іх апошняя актыўнасць у сацыяльных сетках была ў 2023 годзе.

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Карасінскага.

Як паведамілі праваабаронцам у арганізацыі BELPOL, Таццяна раней працавала тэхнікам на 558 авіярамонтным заводзе. Уладзіслаў — вайсковец. Паводле звестак на 2019 год, ён служыў на 61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах.

Ва Уладзіслава і Таццяны двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўналетні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі