У Брэсце з'явіўся новы датчык кантролю хуткасці — без штрафу

У Брэсце з'явіўся новы датчык кантролю хуткасці — без штрафу

31 жніўня ў Брэсце ўсталявалі новы датчык кантролю хуткасці. Яго мэта — дысцыплінаваць кіроўцаў без штрафу за парушэнні, піша БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Наталлю Сахарчук.

Новы прыбор з'явіўся на праспекце Машэрава ў раёне Кобрынскага моста. Ён імгненна фіксуе хуткасць транспарту. Калі кіроўца парушыў хуткасны рэжым, ён пабачыць на дысплеі чырвоныя лічбы. Калі ж ён выконвае правілы, то сімвалы будуць зялёнымі.

Дзякуючы новай прыладзе брэсцкія інспектары ДАІ маюць намер выявіць месцы, дзе кіроўцы найчасцей перавышаюць хуткасць. Па словах Сахарчук, новы датчык будзе прызвычайваць аўтааматараў да самакантролю на дарозе. Адначасова ён будзе вымяраць інтэнсіўнасць руху транспарту па розных напрамках, часу сутак і іншых паказчыках, а таксама абагульняць інфармацыю пра колькасць правапарушальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі