У Брэсцкай вобласці ад кляшчоў пацярпелі каля 300 чалавек
У Брэсцкай вобласці ад кляшчоў пацярпелі каля 300 чалавек. І гэта толькі тыя, хто звярнуўся да медыкаў. Шэсць чалавек, а сярод іх і дзіця, захварэлі на лайм-барэліёз. Больш за палову насякомых, якіх прынеслі на лабараторныя даследаванні, аказаліся пераносчыкамі небяспечнага захворвання, паведамляе тэлеканал АНТ.
Медыкі кажуць, што кляшчы будуць праяўляць актыўнасць да сярэдзіны чэрвеня.
Фота: БЕЛТА