У Брэсцкай вобласці міліцыя затрымала мужчыну з бензапілой стрэлам у нагу

Кадр з фільма "Тэхаская разня бензапілой"

Кадр з фільма "Тэхаская разня бензапілой" / kino.mail.ru

У Брэсцкай вобласці супрацоўнікі міліцыі затрымалі 31-гадовага мужчыну, які пагражаў ім бензапілой. Пра інцыдэнт паведаміла прэс-служба МУС.

Званок у міліцыю паступіў ад 60-гадовай жыхаркі Івацэвіцкага раёна, якая паведаміла, што яе сястру збівае сын. На выклік аператыўна прыбыў нарад міліцыі.

Пры выглядзе праваахоўнікаў мужчына ў стане алкагольнага ап'янення завёў бензапілу і рушыў у іх бок, ігнаруючы патрабаванні спыніцца. Супрацоўнік міліцыі зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, а затым прыцэльны ў нагу, каб нейтралізаваць небяспечнага дэбашыра.

Мужчына быў шпіталізаваны. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт або пагрозу яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Па артыкуле яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі