У “Брэстэнэрга” памянялі гендырэктара

Былы кіраўнік Уладзімір Шышко праз “недагляд у працы” звольнены з пасады і можа трапіць пад крымінальную адказнасць. Як паведамляе інтэрнет партал tomin.by, былы галоўны энергетык вобласці пацярпеў з-за зрыву праекта мадэрнізацыі Бярозаўскай ДРЭС.



Кітайскі партнёр, які павінен быў паставіць на новы энергаблок паравую турбіну і турбагенератар яшчэ ў 2010 годзе, не зрабіў гэтага і сёлета. Хаця толькі на камандзіроўкі спецыялістаў “Брэстэнерга” для забеспячэння паставак абсталявання было выдаткавана 2 мільярды рублёў.



Тэма зрыву тэрмінаў мадэрнізацыі энергаблокаў на электрастанцыях Беларусі падымалася кіраўніком краіны ў красавіку гэтага года. Праваахоўнікам было даручана праверыць усю сістэму Міністэрства энергетыкі. Пасля праверкі РУП “Брэстэнерга” было выяўлена шмат парушэнняў і матэрыялы праверкі накіраваныя для прававой ацэнкі ў адпаведныя органы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі