У Брусэлі абмяркуюць магчымасць увядзення санкцый супраць уладаў Украіны

А ўжо заўтра ў Брусэлі збяруцца кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза, якія будуць гаварыць пра магчымыя санкцыі.



Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск зрабіў заяву на гэтую тэму:



"На сённяшніх сустрэчах з кіраўнікамі найвялікшых еўрапейскіх краін і еўрапейскіх інстытуцый я буду заклікаць да ўвядзення тых санкцый, пра якія раней нясмела казалі ў Еўропе. Гэтыя санкцыі маюць балюча ўдарыць на тых, хто вінаваты ў тых няшчасцях, якія адбываюцца з украінскімі людзьмі. Я маю на ўвазе асабістыя і фінансавыя санкцыі. Спадзяюся, што такая пазіцыя Польшчы паспрыяе вынясенню хуткага рашэння ад імя усяго Еўрасаюза".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі