У Бруселі сочаць за тым, як уздзейнічаюць санкцыі ЕС на афіцыйны Мінск

У Бруселі сочаць за тым, як уздзейнічаюць санкцыі ЕС на афіцыйны Мінск

У Бруселі пастаянна сочаць за тым, як уздзейнічаюць санкцыі ЕС на афіцыйны Мінск. Пра гэта ў чацвер заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. Ён прызнае, што ўсе тры блокі санкцый пакуль не далі ніякага эфекту.

"Патрабуецца значны час, каб санкцыі далі эфект, цытуе словы Стано ТАСС. — На жаль, мы пакуль бачым, што рэпрэсіі не спыніліся, і ўсе арыштаваныя застаюцца за кратамі".

Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў адзначыў, што санкцыі могуць пашырацца ў выпадку, калі ў Беларусі сітуацыя не палепшыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі