Пад санкцыі ЕС трапілі "Дана холдынгз", кіраўніцтва справамі прэзідэнта, "Агат"

Пад санкцыі ЕС трапілі "Дана холдынгз", кіраўніцтва справамі прэзідэнта, "Агат"

17 снежня Савет Еўрасаюза зацвердзіў трэці пакет санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі. Пад абмежаванні трапілі 29 чалавек і 7 юрыдычных асобаў. Рашэнне будзе апублікаванае ў чацвер у афіцыйным часопісе ЕС і з гэтага моманту набудзе моц.

У "чорны спіс" Еўрасаюза ўнесеныя наступныя чыноўнікі і сілавікі:

Анатоль Сівак (віцэ-прэм'ер), 

Іван Эйсмант (старшыня Белдзяржтэлерадёкампаніі), 

Уладзімір Каранік (экс-міністр аховы здароўя, старшыня Гродзенскага аблвыканкама), 

Наталля Качанава (старшыня Савета Рэспублікі), 

Павел Лёгкі (экс-намеснік міністра інфармацыі), 

Ігар Луцкі (міністр інфармацыі), 

Андрэй Швед (генпракурор), 

Генадзь Богдан (намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта), 

Ігар Бурмістраў (першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі), 

Арцём Дунько (старшы інспектар ДФР), 

Алег Каразей (начальнік упраўлення прафілактыкі МУС), 

Дзмітрый Кур’ян (начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС), 

Аляксандр Турчын (кіраўнік Мінаблвыканкама), 

Дзмітрый Шумілін (намеснік начальніка аддзела па масавых мерапрыемствах ГУУС Мінгарвыканкама), 

Віталь Стасюкевіч (наменсік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Гродна), 

Сяргей Каліннік (начальнік Савецкага РУУС Мінска), 

Вадзім Прыгара (кіраўнік Маладзечанскага РУУС), 

Віктар Станіслаўчык (начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Мінска), 

Аляксандр Петраш (суддзя Цэнтральнага суда Мінска), 

Андрэй Лагуновіч (суддзя Савецкага суда Гомеля), 

Алена Літвіна (суддзя), 

Вікторыя Шабуня (суддзя), 

Алена Жывіца (суддзя), 

Наталля Дзядкова (суддзя), 

Марына Фёдарава (суддзя), 

Юлія Густыр (суддзя), 

Алена Някрасава (суддзя), 

Аляксандр Шакуцін (бізнесовец),

Мікалай Варабей (бізнесовец).

Пад санкцыі ЕС трапілі наступныя прадпрыемствы:

"Белтэхэкспарт" (гандаль зброяй), "Дана Холдынгз" (будаўнічая кампанія), Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, "Сінезіс" (IT-кампанія), "Агат" (абароннае прадпрыемства), 140-ы рамонтны завод (абароннае прадпрыемства), МЗКЦ (абароннае прадпрыемства).

Раней ЕС унёс у "чорны спіс" 55 чыноўнікаў з кіраўніцтва Беларусі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі