У цэнтры Мінска ўзновяць царкву Святога Духа, зруйнаваную камуністамі -фота

У сакавіку ў Мінску пачнуцца падрыхтоўчыя працы па ўзнаўленні царквы Святога Духа, зруйнаванай у 1930-я гады. Барочны храм размесціцца на сваім гістарычным месцы — на плошчы Свабоды, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".
Праект узнаўлення царквы ўжо прайшоў экспертызу і неабходныя ўзгадненні. Царква Святога духу была закладзеная ў XVII стагоддзі як уніяцкая, затым перайшла да праваслаўных. Перад архітэктарамі стаіць задача ўзнавіць першапачатковае аблічча царквы.

Нішы фасаду будынка будуць упрыгожаныя арнаментам, а спічастыя вокны - вітражамі.

На месцы, дзе некалі стаяў храм, на глыбіні метра-паўтара часткова захаваўся старадаўні падмурак. Яго рэстаўрыруюць і ўмацуюць.

Акрамя таго па адноўленых чарцяжах будзе зробленая і крытая галерэя: у свой час яна злучала храм з корпусам жаночага кляштара, дзе цяпер знаходзіцца дзіцячая музычная школа № 10.

Пасля завяршэння прац у будынку адноўленай царквы Святога Духу размесціцца дзіцячая філармонія.


Царква св. Духа. Галоўны фасад. Рэканструкцыя С.Г. Багласава


На гэтым месцы некалі стаяла царква св. Духа


Царква св. Духа. Рэканструкцыя. Літаграфія В. Сташчанюка. 1988 год. Справа бачная Ратуша.

Фота: Radzima.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі