У цэнтры Полацка бегае зграя бяздомных сабак (фота)
Зграя бяздомных сабак бегае ў цэнтры Полацка, паведамляюць гараджане ў сацсетцы "Вконтакте". У зграі — амаль паўтара дзясятка жывёлаў.
Вялікі розгалас атрымаў нядаўні выпадак, калі ў горадзе бяздомны ратвейлер напаў на пенсіянерку, якая выгульвала свайго той-тэр'ера. Жанчына пры нападзе фізічна не пацярпела, а вось яе сабака загінуў. Агрэсіўнага ратвейлера застрэлілі міліцыянты.
У каментары Еўрарадыё дырэктар ЖКГ Полацка Аляксандр Міхалевіч заявіў, што гараджане пастаянна дасылаюць звароты па бяздомных сабаках і катах, але асобнай службы, якая займаецца адловам бяздомных жывёл, у горадзе няма — толькі брыгада. Усю віну ён усклаў на людзей, якія спачатку бяруць да сябе сабак, а потым з розных прычынаў выкідаюць іх на вуліцу.
Фота з сацсеткі "Вконтакте"