У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег, месцамі — з дажджом

Снег у лістападзе / pixabay.com
Снег у лістападзе / pixabay.com

Уначы ў чацвер, 24 лістапада, у Беларусі ападкі (пераважна снег) чакаюцца на поўдні, удзень — амаль па ўсёй краіне. На паўднёвым усходзе снег будзе з дажджом. У многіх раёнах Гомельскай вобласці чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Сіноптыкамі там аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да -8 градусаў (у Мінску — 5-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +1 (у сталіцы — ад -1 да -3 градусаў).

У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег, месцамі — з дажджом
vk.com/belgidromet
У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег, месцамі — з дажджом

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі