У чацвер у Беларусі будзе да +13, амаль па ўсёй краіне дажджы
Дажджы ў лістападзе / pixabay.com
У чацвер, 10 лістапада, у Беларусі прагназуюцца ападкі. Уначы на паўночным захадзе магчымыя невялікія дажджы, удзень дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +3 да +9 (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — 8-10 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.