У чацвер у Беларусі будзе да +4, чакаюцца снег, мокры снег і дождж
Зімой у Мінску спрабуюць рамантаваць дарогі / БЕЛТА
У чацвер, 2 лютага, ападкі ў Беларусі прагназуюцца толькі часам — снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра наліпанне мокрага снегу, якое магчыма месцамі. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +1 градуса (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 (у сталіцы — ад -1 да +1).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.