У чацвер у Беларусі чакаюцца навальніцы і парывісты вецер
8 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па ўсходняй частцы краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 8 да 14 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца +18...+23 градусаў. Па ўсходзе краіны на працягу сутак чакаецца 15-17 градусаў цяпла.