У чацвер у Беларусі чакаюцца туман і галалёд

Туман і галалёд на фоне кароткачасовых ападкаў і адносна цёплага надвор'я чакаюцца ў чацвер у шмат якіх раёнах Беларусі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Гідраметэацэнтры. Цяплей за ўсё будзе на поўдні краіны — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Уначы тэмпература там будзе дасягаць ад -2 да +1. Удзень у гэтых абласцях тэмпература паднімецца да 3 градусаў цяпла.

Па словах сіноптыкаў, у сталіцы ўначы будзе ад 1 да 3 градусаў марозу, удзень тэмпература паветра паднімецца да 1 градуса вышэй за нуль.

Халадней за ўсё будзе ў Віцебскай вобласці. Начная тэмпература там чакаецца ў межах ад -6 да -4 градусаў. Удзень стане не нашмат цяплей, паветра прагрэецца да -2...-4.

Ва ўсіх абласцях краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снега, туман, галалёд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі