У чацвер у Беларусі месцамі чакаецца слабая завіруха

Зімовы пачастунак / t.me/wildlifebelarus
Зімовы пачастунак / t.me/wildlifebelarus

Уначы ў чацвер, 8 снежня, амаль па ўсёй Беларусі магчымыя ападкі — снег, мокры снег, на поўдні — з дажджом. Месцамі слабая завіруха. У дзённыя гадзіны невялікі снег пройдзе пераважна на поўначы краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу, якая захаваецца на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад -2 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1 градуса).

У чацвер у Беларусі месцамі чакаецца слабая завіруха
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі месцамі чакаецца слабая завіруха

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі