У чацвер уначы будуць маразы да -5

У чацвер уначы будуць маразы да -5

У бліжэйшыя суткі, 20 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Але на захадзе краіны ў асобных раёнах уначы і раніцай прагназуюцца невялікія дажджы.

Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду, удзень па захадзе магчымыя парывы да 12 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да 1 градуса цяпла, па захадзе — ад 2 да 5 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі