У чэмпіянаце Беларусі "Шахцёр" страціў ачкі, яго пераследнікі здабылі перамогі

У чэмпіянаце Беларусі "Шахцёр" страціў ачкі, яго пераследнікі здабылі перамогі

У 20-м туры футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе "Шахцёр" страціў ачкі, яго пераследнікі здабылі перамогі. Салігорцы згулялі на сваім полі ўнічыю 2:2 з "Нёманам". Мінскае "Дынама" разграміла "Днепр" — 4:0, БАТЭ ў гасцях выйграў у "Гомеля" — 1:0, "Энергетык-БДУ" на чужым полі абыграў "Іслач" — 3:2.

У "Шахцёра" 40 ачкоў, у БАТЭ і мінскага "Дынама" — па 39, у "Энергетыка-БДУ" — 38. Барысаўчане згулялі на матч больш за іншыя згаданыя каманды.

Матчы 21-га тура пройдуць 9-11 верасня. Цэнтральным паядынкам будзе сустрэча ў суботу БАТЭ і мінскіх дынамаўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі