У Чэрвенскім раёне на дарогу выцекла выбухованебяспечнае рэчыва
Гэта здарылася 26 красавіка каля вёскі Камісарскі Сад.
У службу выратавання патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што на абочыне дарогі стаіць разгерметызаваны кантэйнер, з якога выцякае вадкасць. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што адбылася разгерметызацыя пласмасавага кантэйнера з пераксідам вадароду, які знаходзіўся ў паўпрычэпе седлавога цягача “Івека”. У выніку разгерметызацыі адбылася ўцечка каля 1,2 кубічных метраў рэчыва.
Дарэчы, у паўпрычэпе знаходзілася 6 пластмасавых ёмістасцяў аб'ёмам 1,2 кубаметра кожная, адна з якіх была пустая, пяць — з пераксідам вадароду.
Варта адзначыць, што пераксіду вадароду не таксічны, але выбухованебяспечны. Работнікі МНС правялі работы па змыванні рэшткаў вадкасці з дарожнага палатна. Пацярпелых няма.
Прычына разгерметызацыі ёмістасці усталёўваецца, ацэньваецца матэрыяльная шкоду, інфармуе БЕЛТА.