У "чорным спісе" ЕС засталіся ўсе кампаніі Чыжа, нават мінскае "Дынама"
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза 30 кастрычніка апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу". У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Раней паведамлялася, што ў спіс будуць унесеныя 3 чалавекі, а выключаныя 13 асобаў і 5 прадпрыемстваў. Аднак бізнесмен Юрый Чыж (на здымку) у ім застаўся, як і 18 кампаній, дачыненне да якіх ён мае. Яны патрапілі ў "чорны спіс" 25 сакавіка 2012 года. Тады ў афіцыйным часопісе ЕС паведамлялася, што Чыж "аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства "Трайпл", актыўнае ў розных сферах беларускай эканомікі".
У "чорным спісе" застаўся і футбольны клуб "Дынама-Мінск", які выступае ў вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату.
Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.
ЕС зняў санкцыі з кампаній Уладзіміра Пефціева
Начальнік калоніі пра патрапленне ў “чорны спіс” даведаўся ад журналістаў
Фота — nn.by