У Данецку дзейнічаюць партызаны — знікаюць расійскія вайскоўцы
Ужо зафіксавана некалькі такіх выпадкаў.
Пра гэта піша ў Facebook украінскі вайсковы эксперт, кіраўнік групы "Інфармацыйнае супраціўленне" Дзмітрый Тымчук: "Паводле сцверджанняў тэрарыстаў, гэта сведчанне дзейнасці ў горадзе праўкраінскіх партызан". Таксама Тымчук паведаміў, што ў Данецку працягваюцца перастрэлкі паміж асобнымі групамі тэрарыстаў. Таксама яны, нібыта, абстрэльваюць падраздзяленні расійскай арміі, якія знаходзяцца ў гэтым і іншых гарадах Данецкай вобласці.
Як стала вядома, у Данецку з'яўляюцца новыя групоўкі тэрарыстаў. У іх бываюць канфлікты з батальёнам "Кальміус" і так званай "Данецкай праваслаўнай арміяй".
Фота — Reuters