У Данецку ў турму трапіў снарад: 1 загінулы, 18 параненыя, 106 уцяклі

"Позна ўвечары 10 жніўня ў выніку артабстрэлу снарад трапіў у жылую зону папраўчай калоніі строгага рэжыму №124 ў Кіраўскім раёне. Загінуў адзін зняволены, тры чалавекі параненыя і яшчэ 15 атрымалі лёгкія раненні. Акрамя таго, снарадамі былі пашкоджаныя штаб, падстанцыя і прамзона. У калоніі успыхнуў бунт і 106 чалавек пакінулі месца зняволення. Па стане на раніцу частка з іх вярнулася ў выпраўленчую ўстанову. Дакладныя лічбы будуць зразумелыя бліжэй да вечара сённяшняга дня ", - паведамляе прэс-служба мэрыі Данецка.

Раніца 11 жніўня ў горадзе пачалася з артабстрэлаў, якія вяліся меркавана з боку аэрапорта і мікрараёна Шырокі. Штаб АТА паведамляе, што ідзе падрыхтоўка да вызвалення горада ад сепаратыстаў, іх ужо адрэзалі ад Луганска і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі