У Докшыцах падчас каранавіруса заміраточыў абраз

У Докшыцах падчас каранавіруса заміраточыў абраз

У Докшыцах на Вербніцу ў Свята-Пакроўскай царкве заміраточыў абраз Свяціцеля Лукі Крымскага. Пра гэта напісала мясцовая газета "Родныя вытокі". 

Настаяцель храма протаіерэй Георгій Мялешка паведаміў, што абраз не толькі заміраточыў, але і пасвятлеў — "заззяў нейкім унутраным святлом". На яго думку, гэта знак, які абяцае перамены да лепшага. "Мілата Божая пасылаецца звыш. Мы будзем верыць, што яна дапаможа вылечыць хворых ад сённяшняй эпідэміі, абароніць наш горад ад небяспекі. Нездарма ж Святы Лука свецкае жыццё быў вялікім доктарам, і я думаю, што ён пачуў нашыя малітвы", — зазначыў святар.

Паведамляецца, што абраз схавалі ад вернікаў у алтар царквы. Святары лічаць, што абразу патрэбны спакой, і просяць вернікаў не наведваць храм з гэтай нагоды. 

Нагадаем, што ў Докшыцах адзначаны вялізны ўсплёск пнеўманіяў. 9 красавіка паведамлялася пра 85 выпадкаў. Тым не менш мясцовыя дактары заяўлялі, што выпадкі каранавіруса ў раёне носяць адзінкавы характар. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі