У Дрэздэне прайшла дзясятая антыісламская дэманстрацыя

У нямецкім горадзе Дрэздэне прайшла чарговая антыісламскага дэманстрацыя. Яе арганізаваў рух PEGIDA — "Еўрапейцы-патрыёты супраць ісламізацыі Захаду".

Як паведамляе ВВС, у маршы ў Дрэздэне прынялі ўдзел больш за 17 тысяч чалавек. Падобныя дэманстрацыі прайшлі і ў некаторых іншых гарадах Нямеччыны.

У Дрэздэне гэта ўжо дзясятая і самая масавая дэманстрацыя. Назіральнікі кажуць, што антыісламскія настроі ў Нямеччыне растуць. Пры гэтым дэманстранты адмаўляюць сваю прыналежнасць да экстрэмісцкіх або праварадыкальных партый. Яны падкрэсліваюць, што выступаюць у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў у Еўропе.

Дарэчы, паралельна ў Дрэздэне прайшла меншая па колькасці акцыя пад лозунгам "Дрэздэн без нацыстаў".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі