У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве — Інгрыда Шыманіце і Гітанас Наўседа

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве — Інгрыда Шыманіце і Гітанас Наўседа

У Літве прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Ніхто з дзевяці кандыдатаў не змог набраць больш за 50% галасоў. Розніца паміж лідарамі — 0,18%.

Як інфармуе Delfi, эканаміст, экс-міністр фінансаў, былы намеснік прэзідэнта Банка Літвы, кандыдат ад правацэнтрысцкай партыі "Саюз айчыны — Хрысціянскія дэмакраты" Інгрыда Шыманіце набрала 31,13%, эканаміст і банкір, беспартыйны Гітанас Наўседа — 30,95%, прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс — 19,87%. Апошні збіраецца пайсці ў адстаўку з-за таго, што прайграў выбары.

Дзейны прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ не ўдзельнічала ў выбарах, паколькі ўжо адбыла два прэзідэнцкія тэрміны.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прызначаны на 26 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі