У дзень выбараў у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла

У дзень выбараў у Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла

У нядзелю, 11 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, памяркоўны. Уначы тэмпература паветра складзе да мінус 6 градусаў, месцамі да 7-9 марозу. Удзень будзе 3-8 цяпла. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне захаваецца халоднае надвор'е, але будзе без ападкаў (толькі на Віцебшчыне магчымы снег).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі