У Егіпце спявачку асудзілі на 2 гады турмы за відэа з бананам
У Егіпце поп-спявачку Шыму асудзілі на 2 гады турмы за відэа з бананам. Суд прызнаў, што ў відэакліпе, знятым на яе песню, прысутнічаюць “заклікі да распусты”. Паводле сюжэта, настаўніца ходзіць перад маладымі мужчынамі, якія сядзяць у класе, у ніжняй бялізне, пры гэтым яна есць садавіну, у тым ліку і банан. Суд прызнаў, што спявачка паводзіла сябе “правакацыйна”. Яе таксама аштрафавалі на суму каля 560 долараў.
Як піша брытанскае выданне The Guardian, за краты адправілі на тыя ж 2 гады і рэжысёра кліпа — Махамеда Гамаля.