У эканамічных судах Беларусі ляжыць 2438 справаў аб банкруцтве

У эканамічных судах Беларусі ляжыць 2438 справаў аб банкруцтве

У эканамічных судах Беларусі ляжаць 2438 справы аб банкруцтве арганізацый. Такую статыстыку станам на 1 жніўня падае агенцтва “Экапрэс”. Пры гэтым доля арганізацыяў прыватнай уласнасці тут складае 91,6% ад агульнай колькасці справаў. А 204 справы тычацца арганізацыяў, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны —  гэта дзяржаўныя арганізацыі, горадаўтваральныя прадпрыемствы, бюджэтаўтваральныя і сістэмаўтваральныя арганізацыі.

З пераліку найбольш адметных выпадкаў —  справа аб эканамічнай няздатнасці (банкруцтве) ААТ “Драгічынскі трактарарамонтны завод”, “Маладзечанскі завод металаканструкцыяў”, “Лідскі мясакамбінат”.

Амаль 40% ад усіх справаў аб банкруцтве разглядае эканамічны суд Мінска.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі