У федэрацыі футбола спадзяюцца, што ў Мінск прыедзе зборная Іарданіі

У федэрацыі футбола спадзяюцца, што ў Мінск прыедзе зборная Іарданіі

Беларуская федэрацыя футбола заявіла, што нацыянальная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч са зборнай Іарданіі. Ён мусіць адбыцца 16 лістапада на стадыёне "Дынама" ў Мінску. Гэтым паядынкам беларуская зборная збіраецца закрыць сезон.

Ці не ўзнікнуць у зборнай Іарданіі праблемы з прылётам у Беларусь? Як вядома, з-за санкцый беларуская зборная вымушана праводзіць хатнія матчы адбору чэмпіянату свету ў Казані ў РФ.

У сусветным рэйтынгу зборная Георгія Кандрацьева займае 89-е месца, яе сапернікі — 95-е. Больш за восем гадоў таму ў таварыскім матчы ў Іарданіі беларусы прайгралі — 0:1. Тады галоўным трэнерам быў таксама Кандрацьеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі